"Восеньскiя вячоркi"

17.11.2023

Выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы сад №4 “Вясёлы вулей” г. Валожына” арганізавалі забаву “Восеньскія вячоркі”. Дзеці сумесна з дарослымі спявалі беларускія народныя песні, танцавалі, адгадвалі загадкі, праводзілі рухомыя гульні. Падобнае мерапрыемства фарміруе зносіны на беларускай мове; развівае цікавасць да беларускіх народных гульняў, навыкаў узаемадзеяння ў сумеснай дзейнасці; выхоўвае пачуццё любові да роднага краю, жаданне актыўна праяўляць сябе ў музычна-выхавальніцкай і творчай дзейнасці.