Каляда прыйшла!

17.01.2024

17 студзеня ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшлі “Калядкі”. Арганізавала і правяла гэта мерапрыемства музычны кіраўнік Барадака Марына Эдуардаўна сумесна з педагогамі. Прычым, дашкольнікі былі не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі. Педагогі пастараліся стварыць атмасферу Каляд: ўрачыстасць, атрыбутыка (сімволіка, святочнае ўбранне, традыцыйныя героі), нацыянальныя касцюмы, якія спрыялі эмацыянальнаму ўспрыманні свята, пакінулі ў дзяцей незабыўныя ўражанні.